Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азараў заявіў, што не баіцца Эўрамайдану


Мікалай Азараў

Мікалай Азараў

Прэм’ер-міністар Украіны Мікола Азараў у эфіры расейскага «Першага канала» заявіў, што ён не баіцца ўдзельнікаў Эўрамайдану.

«Ёсьць тэхналёгіі, вядома. Мы ведаем, што да стыхіі, нейкіх стыхійных зьяў, якія я лічу абсалютна нармальнымі, да арганізаваных выступленьняў, якія праводзяць палітычныя партыі, дадаюцца яшчэ і тэхналёгіі адмысловыя. І вось тут мы, вядома, будзем глядзець вельмі ўважліва»,— сказаў Азараў ў адказ на пытаньне, ці зьбіраецца ўлада прыслухоўвацца да меркаваньня мітынгоўцаў.

«Мы ведаем, што такія акцыі фінансуюцца, напрыклад. Калі гэта робіцца ў рамках заканадаўства, то гэта нармальна. Калі гэта робіцца з парушэньнем заканадаўства, то, зразумела, урад ня будзе сябе паводзіць так, як паводзіў у 2004 годзе, калі на нашых вачах цалкам спакойна ажыцьцяўлялася тэхналёгія зьвяржэньня законнага ўрада,— адзначыў прэм’ер Украіны. — Тут мы, як гаворыцца, ня будзем гуляць. Будзем распавядаць сваім людзям, тлумачыць, што ўсё павінна быць у рамках Канстытуцыі і закона».

У пачатку 2005 года, адразу пасьля перамогі Аранжавай рэвалюцыі, Азараў быў сярод тых, хто перайшоў на яе бок і выступаў з трыбуны кіеўскага Майдана незалежнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG