Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцэйская апэрацыя замест фільма пра Слуцкі збройны чын


Вечарам 23 лістапада міліцыянты ўварваліся ў Дом культуры вёскі Казловічы.

Кіраўнік міліцыянтаў Дзьмітры Шклярэўскі патлумачыў, што ў арганізатаркі імпрэзы Зінаіды Цімошак «няма санкцыі на сустрэчу».

Міліцыянты «больш за дзве гадзіны вялі допыты, разьбіўшыся на „тройкі“ у 4-5 памяшканнях дома культуры. Адны з іх стаялі пры дзвярах залы, каб суправаджаць на допыты і не даць нікому зьбегчы», — паведаміла Зінаіда Цімошак Радыё Свабода.

Цімошак кажа, што супрацоўнікі МУС высьвятлялі ў прысутных — а сярод іх было шмат людзей сталага веку — ці ёсьць у гэтай сустрэчы палітычны аспэкт.

На імпрэзу Цімошак запрасіла менскага гісторыка Ніну Стужынскую.

Стужынская плянавала паказаць фільмі «40 дзён сялянскай рэспублілі». Стужынская спрычынілася да стварэньня гэтага фільма, які ўжо быў паказаны ў эфіры АНТ.

«Сорамна за невуцтва ўладаў», — пракамэнтавала Стужынская дзеяньні слуцкай міліцыі.

На Цімошак міліцыянты склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу «парушэньне парадку арганізацыі правядзення сходаў». Яе папярэдзілі, што справа будзе перададзеня ў суд.
Выступае Ніна Стужынская

Выступае Ніна Стужынская



Міліцыянт дапытвае Ніну Стужынскую

Міліцыянт дапытвае Ніну Стужынскую


Сэанс паралельных допытаў

Сэанс паралельных допытаў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG