Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падаражалі хлеб, малако, курынае мяса і яйкі


У Беларусі з 23 лістапада павышаны цэны на некаторыя віды хлеба і хлебабулачных вырабаў , малочную прадукцыю, курынае мяса і яйкі .

Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі № 86 ад 18 лістапада 2013 года сёньня ўступіла ў сілу.

Па прапанове Міністэрства сельскай гаспадарка і харчаваньня на 10% павышаны гранічныя максымальныя адпускныя цэны на хлеб жытні і жытна — пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманьнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14 % . Гэта так званыя «сацыяльныя гатункі» недарагіх хлебабулачных вырабаў.

Мяса куранят-бройлераў і яйкі курыныя таксама падаражалі на 10%.

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малочныя прадукты вырасьлі ў залежнасьці ад іх тлустасьці. Акрамя таго, на іх прадугледжана падвойнае падаражаньне — у лістападзе і сьнежні.
XS
SM
MD
LG