Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Васьковіч: У камэры 10 чалавек, апранутыя ў майкі


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч патэлефанаваў дамоў пасьля працяглага перапынку. Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч распавяла карэспандэнту Свабоды.

«Званіў днямі, такі бадзёры і вясёлы. Але ж я ня ведаю, які ён насамрэч, яго ж не бачна. Можа, робіць выгляд, што ўсё добра. Але паводле голасу, ўлічваючы тое, дзе ён знаходзіцца, быццам ўсё нармальна.»

Пра ўмовы ў камэры Яўген распавёў маці, што ў турме ўключылі ацяпленьне, ў іх не холадна, вязьні ў камэры ходзяць ў майках. Усяго ў камэры сядзіць 10 чалавек. На адну гадзіну штодня вязьняў выводзяць на прагулку ў турэмны дворык.

«Слава богу, хоць на гадзіну выводзяць. Гэта хоць нешта, хоць нешта», — кажа Рушанія Васьковіч, маці Яўгена Васьковіча.

Грамадзкі актывіст Яўген Васьковіч у 2011 годзе асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за напад на будынак Бабруйскага КДБ. Сваёй віны актывіст не прызнаў. Трымаюць актывіста з магілёўскай турме, дзе разам зь ім сядзяць палітвязьні Мікалай Статкевіч і Мікалай Дзядок.
XS
SM
MD
LG