Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя 29 з 30 затрыманых актывістаў «Грынпіс»


Актывістаў сустракаюць на волі
Актывістаў сустракаюць на волі

У Пецярбургу з-пад варты вызваленыя 29 з 30 актывістаў «Грынпіс», затрыманых на борце судна «Арктыка Санрайз».

Скарга адвакатаў адзінага пакінутага пад арыштам члена экіпажу – суднавага радыста Коліна Расэла з Аўстраліі – будзе разгледжана на пачатку будучага тыдня.

У суботу ў Маскве пройдзе санкцыянаваная акцыя эколягаў у падтрымку паплечнікаў, якія трапілі пад суд. У парку «Сакольнікі» і на плошчы Суворава ўсталююць «арктычныя намёты», у якіх будуць дзяжурыць актывісты і валантэры, гатовыя растлумачыць сэнс барацьбы «Грынпіс» супраць нафтаздабычы ў Арктыцы і даць розныя інфармацыйныя матэрыялы на гэтую тэму.

19 верасьня 30 актывістаў-эколягаў, якія знаходзіліся на борце «Арктыка Санрайз», былі затрыманыя расейскімі памежнікамі за спробу правесьці акцыю пратэсту ля плятформы «Газпрому» ў Баранцавым моры. Спачатку іх абвінавацілі ў пірацтве, пазьней абвінавачаньне перакваліфікавалі ў «хуліганства».

На мінулым тыдні ўсіх арыштаваных этапавалі з Мурманска ў Пецярбург.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG