Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Ўкраіна вернецца на шлях эўраінтэграцыі? Эфір зь Сяргеем Абламейкам. 20:00-21:00


Госьць эфіру – незалежны беларускі журналіст з Кіева Юры Сьвірко. Сярод тэмаў гутаркі зь ім:

– як Украіна рэагуе на рашэньне ўраду адмовіцца ад эўраінтэграцыі

– што схіліла Віктара Януковіча павярнуцца ў бок Масквы

– як будуць разгортвацца падзеі ва Ўкраіне ў наступныя гады

Другі госьць эфіру – дырэктар Беларускай Свабоды Аляксандар Лукашук. Сярод тэмаў гутаркі:

– якія зьмены ўнёс ён у сваю кнігу «Сьлед матылька: Освальд у Менску»?

– і хто ж сапраўды забіў прэзыдэнта Кенэдзі?

Няўжо сытуацыя ў эканоміцы настолькі дрэнная, што ўлады Беларусі не баяцца рэакцыі насельніцтва, раз за разам падвышаючы цэны? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

Былы палітвязень Сяргей Ханжанкоў знайшоў сваё шчасьце. У 71 год ён пабраўся шлюбам з Аленай Скам’янавай, якая маладзейшая за яго на 13 гадоў.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG