Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 24 лістапада: Гадавіна рэфэрэндуму-1996 і прысуду Бяляцкаму, мітынгі на Случчыне


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

КХП БНФ праводзяць мерапрыемствы, прысьвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну на Случчыне:

10.00 – мітынг у Грозаве.
11.00 – мітынг у Семежаве.
12.30 – мітынг у Чырвонай Слабадзе.
14.30 – мітынг у Слуцку каля будынка Слуцкага краязнаўчага музэя.

Партыя БНФ ад 14 да 15-ай гадзіны праводзіць мітынг на гарадзкім стадыёне ў Слуцку.

Менск. Інстытут беларускай гісторыі і культуры праводзіць навукова-практычную канфэрэнцыю «Трансфармацыя мэнтальнасьці беларусаў у XXI стагодзьдзі». Гатэль «Арбіта», пачатак ў 11.00.

Магілёў. Канцэрт гурту «PAWA». Клюб «Мацярык», вул. Дзяржынскага, 19. Пачатак а 20.00.

Менск. Лiрыка-камэдыйная опэра Станiслава Манюшкi «Verbum Nobile». Рэспублiканскi палац культуры прафсаюзаў.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1729 – езуіты заснавалі Пінскую друкарню.

1793 – Марсэльеза абраная гімнам Францыі.

1934 – прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафу Кемаль-пашу нададзенае прозьвішча «Ататурк» («бацька туркаў»).

1963 – Меркаваны забойца прэзыдэнта Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласу.

1996 – адбыўся рэфэрэндум, ініцыяваны Лукашэнкам, па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю, а таксама аб пераносе Дня незалежнасьці на 3 ліпеня.

1997 – уладамі Беларусі закрытая газэта «Свабода».

2011 – вынесены прысуд старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму – 4,5 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і патлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Палітвязень адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1632 – Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф.

1864 – Анры Тулюз-Лятрэк, францускі мастак.

1888 – Дэйл Карнэгі, амэрыканскі псыхоляг.

1889 – Зальман Шазар, ізраільскі грамадзкі дзяяч, трэці прэзыдэнт Ізраілю.

1934 – Альфрэд Шнітке, кампазытар і піяніст.

1954 – Эмір Кустурыца, басьнійскі рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1943 – Мікалай Азбукін, беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

1991 – Фрэдзі Мэркуры, брытанскі сьпявак, саліст гурту «Queen».

2004 – Артур Гэйлі, амэрыканскі пісьменьнік.

2006 – Філіп Нуарэ, францускі актор.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Гэта справа не на месяц, не на два. Гэта ня хобі. Гэта справа ўсяго жыцьця! Пачынаецца адраджэньне! Дзеля гэтага я гатовы на ўсё».

Алесь Бяляцкі пра беларускае адраджэньне
XS
SM
MD
LG