Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латыскі бізнэсовец: Нормы — эўразьвязаўскія, а будуюць па-саўковаму


Суседняя Латвія перажывае наступствы буйнога надзвычайнага здарэньня: у Рызе больш за тры дзясяткі чалавек загінулі ў выніку абрушэньня гандлёвага цэнтру «Maxima», да сотні даходзіць колькасьць параненых, многія людзі працягваюць заставацца пад заваламі.

Як пры высокіх стандартах будаўніцтва, прынятых у Эўразьвязе, магла здарыцца такая катастрофа?

Трагедыя ў рыскім супэрмаркеце адбылася ў самы пік наведваньня — адразу пасьля заканчэньня працоўнага дня, калі людзі традыцыйна вяртаюцца дадому «праз краму». Спачатку рухнулі столь і сьцяна, накрыўшы садавінна-гароднінны аддзел і касы, а пазьней абвалілася яшчэ адна сьцяна, якая прыціснула некалькі ратавальнікаў, што прыехалі на дапамогу пацярпелым.
Мясцовыя тэлеканалы падаюць уражаньні наведнікаў, якім цудам удалося пазьбегнуць катастрофы:

«Я разьлічыўся, узяў пакет з прадуктамі, адышоў літаральна на некалькі крокаў ад касы — і тут пачалося нешта неймавернае. Зверху паляцеў бэтон, у адно імгненьне дзесьці траціна ўсёй столі абвалілася. Удар быў, шок быў, спачатку нічога нельга было зразумець. А як павярнуўся, дык проста жахнуўся: касы, дзе я толькі што стаяў, былі заваленыя бэтонам. Як згадваю, дык кепска робіцца. Так што для мяне гэта як другі дзень нараджэньня...».



Паводле апошніх дадзеных, з-пад завалаў выцягнутыя 32 загінулыя, уключна з трыма ратавальнікамі і супрацоўнікамі крамы; блізу паўсотні чалавек шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Мяркуецца, што дзясяткі чалавек яшчэ застаюцца пад абрушанымі бэтоннымі канструкцыямі. Як удакладнілі ў МЗС Беларусі, зьвестак пра пацярпелых беларусаў пакуль не паступала.

Адказныя асобы гарадзкой адміністрацыі лічаць, што да трагедыі маглі прывесьці тэхналягічныя пралікі ў працэсе ўзьвядзеньня жалезабэтоннай канструкцыі, а таксама парушэньне правілаў бясьпекі падчас працаў на даху — там закладаўся «зімовы сад». Сам будынак быў здадзены ўсяго два гады таму і нават пасьпеў атрымаць узнагароду за адметную архітэктуру.

Бізнэсовец беларускага паходжаньня Ян Апаленіс, які валодае ў Рызе сеткай гатэляў, лічыць, што вытокі надзвычайнага здарэньня трэба шукаць у несумяшчальным «гібрыдзе»: з аднаго боку, ёсьць патрабаваньні тэхнічных рэглямэнтаў Эўразьвязу, а зь іншага, усё яшчэ моцны савецкі падыход: «неяк зьляпаў» — і добра. Ян Апаленіс кажа:

«Пакуль цяжка пра нешта казаць адназначна, але, хутчэй за ўсё, там проста
унутраныя звычкі засталіся старыя: дзесьці абдурыць, падмяніць, не паставіць
тэхналёгія парушаная, непасрэдна падчас будаўніцтва. Магчыма, паставілі больш танныя матэрыялы, магчыма, на чымсьці зэканомілі. Гэта хвароба ня толькі славянская, тут такое таксама ўчыніць здольныя. На жаль, у нас гэтак жа ўсё купляецца і прадаецца. Скажам так, у Латвіі пакуль яшчэ гібрыд Эўразьвязу з былым Савецкім Саюзам. Таму, нягледзячы на высокія патрабаваньні, унутраныя звычкі засталіся старыя: дзесьці абдурыць, падмяніць, не паставіць. Шукаюць розныя дзіркі, пралазы, каб згуляць на сваю карысьць. Так што запраста магчыма, што недзе намудрылі».

Суразмоўца кажа, што супэрмаркетаў, выкананых у стылі а-ля «сэндвіч», безьліч па ўсёй краіне. А гэта значыць, што цяпер наведнікі кожны раз будуць з засьцярогай пераступаць парог патэнцыйна небясьпечнага аб’екту:

«Супэрмаркеты „Maxima“ і ім падобныя ў нас практычна ўсюды. Гэта так званая „сэндвіцкая“ блёкавая сыстэма, якая ўзятая на ўзбраеньне па ўсёй Латвіі. Паводле гэтага прынцыпу ўзводзяцца самыя папулярныя сеткі: „Maxima“, „Rimi“, „Depo“, іншыя. Усе будуюцца ідэнтычна. Але нюанс у тым, што ўсе гэтыя „сэндвічы“, панэлі, зь якіх будуюць такія крамы, — яны насамрэч заходнія, сваіх тут ня робяць. Таму пытаньне: чаму такое адбылося? І гэта заўважце, яшчэ да сьнягоў, калі можна было б сьпісаць на залішнюю нагрузку на дах. Напрошваецца думка, што нешта напартачылі падчас мантажу».

Будынак, дзе месьціўся рыскі супэрмаркет з маркіроўкай «Maxima XX», адносіцца да новага пакаленьня і збудаваны ў адпаведнасьці з прасунутай канцэпцыяй дызайну гэтай гандлёвай маркі. Праект у літаральным сэнсе пацяжэў, паколькі мэталяканструкцыі для грунтоўнасьці ўмацаваныя бэтонам. Як аказалася, маналітнасьць — не заўсёды сынонім бясьпекі.



Супрацоўнік латыскага Інстытуту інфармацыйных сыстэмаў і мэнэджэмэнту, латыска-беларускі мастак Вячка Целеш узрушаны трагедыяй, падкрэсьліваючы, што ў найноўшай гісторыі краіны нічога падобнага не было:

«Гэта ў Латвіі першая трагедыя такога маштабу. За ўсё сваё жыцьцё тут
цяпер чакаю навіны, што там і чаму адбылося. Справа ў тым, што конкурсы ў нас вельмі сур’ёзныя.
я нечага нават блізкага ня памятаю. Увесь час у душы нават радаваўся, што нас усе беды абыходзяць, бо як паглядзіш тэлевізар, дык па ўсім сьвеце невядома што творыцца. Але, бачыце, і тут зачапіла. Зараз ужо самому ніякавата, бо ў мяне каля хаты стаіць такі ж самы супэрмаркет „Maxima“, куды я ўвесь час хаджу за пакупкамі. А цяпер ужо трэба лішні раз падумаць: можа лепш пайсьці ў мураваны, стары дом? Як і ўсе, цяпер чакаю навіны, што там і чаму адбылося. Справа ў тым, што конкурсы ў нас вельмі сур’ёзныя. Для таго, каб нейкай будаўнічай фірме атрымаць замову, трэба вельмі добра пастарацца. Камісіі ўсё вельмі пільна праглядаюць, ацэньваць, таму выйсьці на рынак ня так проста. Тым больш, гастарбайтэраў тут амаль няма, у асноўным свае людзі будуюць».

Апошнім часам у Беларусі гэтаксама актыўна практыкуецца ўзьвядзеньне супэр- і гіпэрмаркетаў паводле падобнай тэхналёгіі: спачатку ўсталёўваецца жалезны каркас, які потым абшываецца панэлямі. Аб’ект можа дасягаць некалькіх тысяч квадратных мэтраў і здаецца пад ключ літаральна за некалькі месяцаў. Мінімалісцкі стыль дазваляе хутка ўкласьціся ў расходы і выйсьці на атрыманьне прыбытку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG