Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступаючы сёньня перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу, прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч назваў лічбу новага падатку, які плянуецца ўвесьці ў 2014 годзе на аўтамабілі.

Ён сказаў, што гэта не такая вялікая сума, пра якую пішуць у інтэрнэце, і прывёў канкрэтныя лічбы. Так, напрыклад, уладальнік «Жыгулёў» будзе плаціць 390 тысяч беларускіх рублёў на год, а «Фольксвагена» — 650 тысяч рублёў.

«Ну а калі ты маеш Мэрсэдэс, то плаці мільён»,— дадаў Мясьніковіч

Прэм’ер сказаў, што ўсе гэтыя падаткі будуць выкарыстаны на адну мэту — паляпшэньне якасьці дарог.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG