Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Аліеў – самы інтэлігентны і адукаваны


Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў (архіўнае фота)

Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў (архіўнае фота)

Выступаючы з заявай для прэсы пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевам у Баку, Аляксандар Лукашэнка закрануў пытаньне адукацыі азэрбайджанскай моладзі ў агульнасьці і кіраўніка Азэрбайджану ў прыватнасьці.

«І як новы напрамак супрацоўніцтва – актыўнае інвэставаньне ў Беларусь вашымі бізнэсмэнамі і вашай дзяржавай. Гэта было б немагчыма, калі б мы не надавалі вялікую ўвагу моладзі і адукацыі. Я заўсёды кажу, што Ільхам Гейдаравіч у нас самы інтэлігентны і адукаваны прэзыдэнт, і ён гэтаму надае вялікую ўвагу. Мабыць, адсюль яго імкненьне па ўсім сьвеце, дзе толькі ёсьць нармальная адукацыя, укараніць азэрбайджанскую моладзь, якая, вядома ж, прынясе сюды, на сваю радзіму, новыя тэхналёгіі» – цытуе Аляксандра Лукашэнку сайт кіраўніка Азэрбайджану.

Лукашэнка таксама выказаў сваю ацэнку палітычнай энэргіі Ільхама Аліева ў сьвятле нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў у Азэрбайджане:

«Праз пэўны прамежак часу народ аказаў вам беспрэцэдэнтны давер. Сёньня ўжо ў нікога няма ніякіх сумневаў ня толькі ўнутры Азэрбайджана – іх тут, я думаю, даўно ўжо няма – але і ў сьвеце няма ні аднаго прыстойнага чалавека, які б не сказаў: так, у азэрбайджанскага народу ёсьць свой энэргічны лідэр».

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Баку закончыўся 21 лістапада падпісаньнем шэрагу міжурадавых пагадненьняў, уключна з пратаколам аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG