Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне аб прадстаўніцтве Беларусі на саміце «Усходняга партнэрства» Эўразьвязу да гэтага часу ня вырашана. Але магчыма, што гэта зробяць ужо сёньня.

Пра гэта паведаміла журналістам 22 лістапада ў Палаце прадстаўнікоў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына:

«Засталося менш за тыдзень да саміту. Пытаньне пакуль ня вырашана, будзе вырашана ў бліжэйшыя некалькі дзён, магчыма, нават сёньня»,— сказала Купчына.

Трэці саміт «Усходняга партнэрства» пройдзе ў Вільні 28–29 лістапада.

19 лістападзе пасьля сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве беларускі міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што ўзровень удзелу Беларусі ў саміце «не павінен быць надта высокім», паколькі ніякіх асаблівых чаканьняў ад віленскай сустрэчы ў беларускіх боку няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG