Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова не адмовілася ад эўраінтэграцыі


Юрые Лянкэ

Юрые Лянкэ

Прэм’ер-міністар Малдовы Юрые Лянкэ заявіў, што рашэньне Ўкраіны аб прыпыненьні падрыхтоўкі пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам не паўплывае на курс Малдовы.

«Урад Малдовы паважае любое рашэньне Ўкраіны. Нашы адносіны з суседняй краінай застануцца такімі ж цеснымі, але Малдова ўжо зрабіла свой выбар на карысьць эўрапейскай інтэграцыі і не зьбіраецца яго мяняць»,— заявіў Лянкэ.

Малдова імкнецца парафаваць пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам на саміце «Усходняга партнэрства» ў Вільні 28–29 лістапада.

Масква цісьне як на Ўкраіну, так і на Малдову, каб яны далучыліся да Мытнага саюза пад кіраўніцтвам Расеі.

Былы прэзыдэнт Малдовы, лідэр камуністаў Уладзімір Варонін заявіў у чацьвер, што яго краіна павінна «прытрымлівацца» прыкладу Ўкраіны і прыпыніць перамовы з Эўразьвязам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG