Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе абрынуўся супэрмаркет Maxima. Шмат загіблых і параненых


Колькасьць загіблых пры абрушэньні будынку супэрмаркета Maxima ў Рызе, паводле апошніх дадзеных, дасягнула 21 чалавека, сярод іх — тры ратавальнікі.

Як паведамляе МУС Латвіі, усяго пацярпелі больш за 40 чалавек, многія параненыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Пад абломкамі гандлёвага цэнтра могуць знаходзіцца каля 70 чалавек.

Паводле ацэнак ратавальнікаў, на разборку завалаў спатрэбіцца ня менш за суткі.

Прычыны здарэньня пакуль не ўстаноўленыя. Будынак, пабудаваны ў 2011 годзе, склаўся, як «картачны домік». Віцэ-мэр Рыгі Андрыс Амэрыкс выказаў меркаваньне, што прычынай абвалу маглі стаць памылкі пры будаўніцтве. Выказаная ім раней вэрсія выбуху не пацьвердзілася.

XS
SM
MD
LG