Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр бацька Аляксандра Малчанава


Валеры Малчанаў

Валеры Малчанаў

Валеры Малчанаў памёр 21 лістапада ў Барысаве. Яму шоў 74-ты год.

«Да лекараў ён не зьвяртаўся... Я быў на працы. Пазванілі, сказалі, што адбылося. Вось прыехаў...», — паведаміў былы палітвязень Аляксандар Малчанаў.

Раней у інтэрвію Радыё Свабода Валеры Малчанаў, прызнаўся, што «каб быў маладзейшы — пайшоў бы на Плошчу».

Маці Аляксандра Малчанава Галіна памерла 9 чэрвеня 2012 году. Тады адміністрацыя турмы ў Жодзіне, дзе сядзеў Малчанаў, адмовілася адпусьціць сына на пахаваньне.

Сам Малчанаў выйшаў на волю 13 ліпеня 2013 году.


Даведка Радыё Свабода: Аляксандар Малчанаў


Нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 году ў Барысаве.

Вучыўся ў барысаўскай школе № 22.

Напачатку 2000-х быў сябрам руху «Зубар».

Працаваў на Барысаўскім рамонтна-мэханічным заводзе, «Гідраўзмацняльніку», БАТЭ.

Вучыўся ў Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Быў затрыманы 6 студзеня 2011 году ў сябе дома ў Барысаве.

Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў зьнявазе дзяржаўнага сьцяга, які сарваў з будынку КДБ.

2 сакавіка судзьдзя Фрунзенскага суду Менску Тацяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбываў пакараньне ў калёніі № 15 Магілёва.

Вызвалены 14 верасьня 2011 году.

Вясной 2012-га Малчанава прызналі вінаватым у крадзяжы мэталалому зь мясцовага заводу і асудзілі на 1,5 года зьняволеньня.

Зьбіраючы мэталалом, ён прайшоў на тэрыторыю мясцовага заводу цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася. Там яго і затрымалі.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG