Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разварот ад Эўропы. Жывая свабода з Аленай Радкевіч ад 18:00


На думку аналітыкаў, рашэньне Ўкраіны прыпыніць эўраінтэграцыю азначае яе вялікі крок у напрамку да Мытнага Зьвязу, а ў пэрспэктыве і да вайскова-палітычнага альянсу. Госьць праграмы — палітычны аналітык з Украіны Ігар Лосеў — прадказвае гістарычную варыяцыю Савецкага саюзу і страту дзяржаўнага сувэрэнітэту ўсімі яго ўдзельнікамі.

У праграме таксама:

У Беларусі вынесеная пастанова аб выдачы Ўладзіслава Баўмгертнэра Расеі

Расейскае кіраўніцтва зноў актывізуе высілкі па аб’яднаньні МАЗу і КАМАЗу, хаця Лукашэнка даў зразумець, што яно ня мае эканамічнай мэтазгоднасьці

Лукашэнка завяршае свой двухдзённы афіцыйны візыт у Баку

«Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» і «Маладыя хрысьціянскія дэмакраты» распачынаюць кампанію за спыненьне прапаганды гвалту і садызму адносна жывёл.
  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

XS
SM
MD
LG