Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каложы — найлепшыя абразы іканапіснага пленэру


Выстава сучасных абразоў «Сьвятыя пакутнікі непадзельнай царквы — сьведкі Ісьціны ў вяках» — вынік пленэру іканапісцаў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Славаччыны, які адбыўся сёлета ў польскай вёсцы Навіцы паблізу славацкай мяжы.

Падчас адкрыцьця выставы ў Калоскім храме прысутнічала ўдзельніца пленэру з Менску Наталя Доўнар. Яна распавяла, што пленэр іканапісцаў у Навіцы доўжыўся два тыдні, і за гэты час яна перажыла там непараўнальныя адчуваньні:

Наталя Доўнар – удзельніца пленэру іканапісу ў польскай вёсачцы Навіцы
Наталя Доўнар – удзельніца пленэру іканапісу ў польскай вёсачцы Навіцы
«Мы знаходзіліся ў вельмі аскетычных умовах. У месцы, дзе мы працавалі, не было ніякіх прыкметаў сучаснай цывілізацыі: ні СМІ, ні тэлефонаў — немагчыма нават было патэлефанаваць дадому і пацікавіцца сямейнымі справамі. Усё было скіравана на працу над абразамі. Мы павінны былі напісаць па два абразы. Калі ў нас скончыліся дошкі, дык мае калегі пачалі выкарыстоўваць для гэтага звычайныя дровы. Было зроблена багата працаў, праўда, яны не кананічныя і не патрапілі сюды на выставу».


Выстава сучасных абразоў "Сьвятыя мучанікі непадзельнай царквы – сьведкі Ісьціны ў вяках"
Выстава сучасных абразоў "Сьвятыя мучанікі непадзельнай царквы – сьведкі Ісьціны ў вяках"


Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Хадкевіч, выступаючы падчас адкрыцьця выставы, зазначыў, што вельмі ўсьцешаны тым, што гарадзенцы змогуць наведаць выставу і пабачыць, што ў Польшчы і надалей існуе цікаўнасьць да іканапісу праваслаўнай царквы, а таксама існуюць варункі, у якіх праваслаўная культура мае магчымасьць разьвівацца:

«Гэта выстава — сымбаль таго, што ў Польшчы не памерла традыцыя культуры шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай, што надалей ёсьць людзі, якіх цікавіць традыцыя праваслаўнай царквы. І людзі працягваюць займацца праваслаўным іканапісам і прыцягваюць да гэтае справы людзей іншых нацыянальнасьцяў і канфэсій».

Прамаўляе Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Хадкевіч
Прамаўляе Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Хадкевіч


Протаіерэй Калоскай царквы Георгі Рой зазначыў Свабодзе, што падобная выстава ў Каложы адбываецца ўпершыню. І ён ставіцца да гэта ня проста як да культурнай падзеі, бо гэта яшчэ і значная рэлігійная падзея. Падчас сёньняшняй літургіі ўшаноўваліся сьвятыя, пакутнікі, і ўсе маліліся перад гэтымі абразамі.

«Гэта якраз наша агульная гісторыя, традыцыя, гэта тыя сьвятыя, якім молімся мы, усходнія хрысьціяне, і заходнія хрысьціяне, і дай Бог, каб мінуў той час, калі мы станавіліся непрыяцелямі. Трэба шукаць шляхі да дыялёгу і паразуменьня, бо сучасны сьвет якраз прымушае нас гэта рабіць».

Выстава абразоў непадзельнай царквы працягнецца ў Горадні да восьмага сьнежня.

Абразы з выставы непадзельнай царквы
Абразы з выставы непадзельнай царквы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG