Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уралкалій не прышле самалёт па Баўмгертнэра


 Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

«Мы зараз прапрацоўваем пытаньне, як будзе ажыцьцяўляцца працэс экстрадыцыі Баўмгентнэра ў Расею, — паведаміў Радыё Свабода намесьнік прэс-сакратара МУС РБ Рыгор Еўчар. — Інфармацыя зьявіцца на нашым сайце».

На пытаньне, як апублікуе МУС інфармацыю да ці пасьля экстрадыцыі Ўладзіслава Баўмгертнэра, Рыгор Еўчар адказаў: «Усё гэта зараз у працы. Як толькі вырашым, адразу пабачыце».

Адваката Ўладзіслава Баўмгертнэра Дзьмітры Гарачка па-ранейшаму адмаўляецца ад камэнтароў для прэсы.

Раней прэс-служба Ўралкалія паведаміла Радыё Свабода, што Уралкалій не плянуе адпраўляць па свайго генэральнага дырэктара самалёт.

«Экстрадыцыя адбываецца па лініі супрацоўніцтва праваахоўных органаў Расеі і Беларусі, і менавіта яны кантралююць гэты працэс, — паведамляе супрацоўнік прэс-службы Ўралкалію Аляксандр Бырыхін. — Пра наш самалёт размова не ідзе. Да таго ж на пэрыяд экстрадыцыі Ўладзіслаў Баўмгертнэр таксама застаецца пад арыштам».

Прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч таксама паведамляў, што няма адзінага парадку экстрадыцыі абвінавачанага:

«Вось згадайце, як экстрадзіравалі Кабалава (Ён спачатку ў Гародні ўтрымліваўся ў турме, пасьля яго перавезьлі ў Віцебскую вобласьць, пасьля на машынах адвезьлі на мяжу і з адной машыны перасадзілі ў іншую. Як будзе з Баўмгертнэрам, я, шчыра кажучы, ня ведаю».

За чый кошт ажыцьцяўляецца экстрадыцыя, пакуль высьветліць не ўдалося.
Генэральная пракуратура РБ сёньня пацьвердзіла, што рашэньне аб экстрадыцыі Ўладзіслава Баўмгертнэра ў Расею ўжо прынятае.

Расейскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнэра адмаўлецца даваць камэнтары па ягонай справе:

“Мы нічога ня будзем камэнтаваць, пакуль Уладзіслаў ня будзе ў Маскве, калі яшчэ будзе”.
XS
SM
MD
LG