Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура Беларусі дазволіла экстрадыцыю Баўмгертнэра


Генпракуратура Беларусі задаволіла просьбу генпракуратуры Расеі аб выдачы Ўладзіслава Баўмгертнэра кампэтэнтным органам Расеі для прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці. Гэтую пастанову Баўмгертнэр не абскарджваў.

Пытаньне аб выдачы Баўмгертнэра вырашалася генпракуратурай Беларусі ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамовамі, якія прадугледжваюць узаемную выдачу грамадзян, у звычайным парадку.

Пра гэта паведамляецца на сайце генпракуратуры Беларусі.

У генпракуратуру Беларусі паступіла просьба генпракуратуры Расеі аб узяцьці пад варту і выдачы грамадзяніна Расеі Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Беларускі бок пры разглядзе гэтага звароту ўстанавіў, што ў вытворчасьці Сьледчага камітэта Расеі знаходзіцца крымінальная справа адносна Баўмгертнэра. Яго абвінавачваюць ва злоўжываньні паўнамоцтвамі.

17 кастрычніка Баўмгертнэр абвешчаны ў міжнародны вышук і ў гэты ж дзень Басманны суд Масквы вынес пастанову: абраць адносна Баўмгертнэра меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Просьба генпракуратуры Расеі аб выдачы Баўмгертнэра прадстаўлена ва ўстаноўлены тэрмін і адпавядае патрабаваньням адмысловай канвэнцыі. “Дзеяньні, якія інкрымінуе яму расейскі бок, караюцца і па беларускім заканадаўстве, за іх прадугледжана пазбаўленьне волі.

Такім чынам, як гаворыцца ў паведамленьні беларускай генпракуратуры, "перашкодаў для выдачы Баўмгертнэра расейскаму боку для прыцягненьня яго да крымінальнай адказнасьці няма”.
XS
SM
MD
LG