Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі «Ўралкалія» падаражэлі. Чакаюць Баўмгертнэра


Акцыі «Ўралкалія» падаражэлі на фоне навін аб чаканай экстрадыцыі гендырэктара кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Менску.

Такія навіны прыйшлі з Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы. Як паведамляе расейскае агенцтва Прайм, акцыі ААТ «Уралкалій» кампэнсавалі больш чым аднапрацэнтнае ранішняе зьніжэньне кошту, а затым вырасьлі яшчэ амаль на 1% на фоне паведамленьняў аб тым, што пракуратура Беларусі ў бліжэйшы час мае перадаць Расеі гендырэктара калійнай кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Генпракуратура Беларусі 20 лістапада прыняла рашэньне аб выдачы ў Расею гендырэктара ААТ «Уралкалій » Уладзіслава Баўмгертнэра. Пра гэта сёньня паведаміла Генпракуратура Расеі. У бліжэйшы час Баўмгертнэр будзе перададзены прадстаўнікам расейскіх праваахоўных органаў, гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры РФ.

Беларуская Генпракуратура, амбасада Расеі ў Менску гэтую інфармацыю пакуль ніяк не камэнтуюць.
XS
SM
MD
LG