Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закон пра вызваленьне Цімашэнкі: яшчэ адна спроба


Вярхоўная Рада Ўкраіны сёньня зноў плянуе абмеркаваць зьмены ў заканадаўства, якія б дазволілі былому прэм’ер-міністру краіны Юліі Цімашэнка выехаць за мяжу для лячэньня.

Папярэдняя спроба абмеркаваць законапраект у аўторак была адкладзеная, дэпутаты таксама не змаглі дамовіцца па гэтым законапраекце на мінулым тыдні.

Эўразьвяз увязвае падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Кіевам з выкананьнем Украінай некалькіх патрабаваньняў рэформаў.

Рада павінна разгледзець тры «эўраінтэграцыйныя» законпраекты: аб лячэньні асуджаных за мяжой, законы «Аб пракуратуры» і «Аб унясеньні зьмяненьняў у выбарчае заканадаўства».

Першы зь іх даў бы магчымасьць вызваліць з-пад варты Юлію Цімашэнка, чыё асуджэньне паводле абвінавачваньня ў злоўжываньнях на пасадзе кіраўніка ўрада разглядаецца Брусэлем як «выбарачнае правасудзьдзе».

Саміт ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства » заплянаваны на 28–29 лістапада ў сталіцы Літвы.
XS
SM
MD
LG