Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жэнэве аднавіліся перамовы па ядзернай праграме Ірана


Дыпляматы шасьці буйнейшых дзяржаў сьвету і Ірана сёньня ў Жэнэве працягнуць перамовы па ядзернай праграме Тэгерана.

Новы раўнд дыялёгу пачаўся ў сераду, але паведамленьняў аб дасягненьні на іх хоць якога прагрэсу пакуль не было.

Гаворка ідзе аб пагадненьні, якое б прадугледжвала шасьцімесячнае прыпыненьне супярэчлівай ядзернай дзейнасьці Ірана ў абмен на абмежаванае зьмякчэньне краінамі Захаду санкцый супраць гэтай краіны.

Сусьветныя лідэры імкнуцца паўплываць на выніковасьць перамоў. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін пасьля сустрэчы ў Маскве з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньягу заявіў, што Масква лічыць вырашэньне праблемы дасягальным. Нетаньягу дадаў, што Ізраіль хоча бачыць ўрэгуляваньне шляхам перамоваў, але рашэньне павінна быць «сапраўдным і рэальным».
XS
SM
MD
LG