Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сераду прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўсклаў вянок на магілу Джона Кэнэдзі на Арлінгтонскіх могілках, ушанаваўшы памяць забітага пяцьдзесят гадоў назад прэзыдэнта краіны.

Вянок ля вечнага агню на магіле Кэнэдзі, што знаходзіцца на ўзгорку, зь якога адкрываецца від на сталіцу краіны Вашынгтон, разам з прэзыдэнтам Абамай і першай лэдзі Мішэль Абамай ўсклалі былы прэзыдэнт Біл Клінтан і ягоная жонка Хілары Клінтан. У цырымоніі прынялі ўдзел сваякі загіблага прэзыдэнта Кенэдзі.

Некалькімі гадзінамі раней прэзыдэнт Абама ўручыў прэзыдэнцкія мэдалі «Свабоды» — найвышэйшую цывільную ўзнагароду ЗША — шаснаццаці выбітным амэрыканцам.

Сярод узнагароджаных — Біл Клінтан, тэлевядучая Опра Уінфры, першая амэрыканская жанчына-астранаўт Сэлі Райд, узнагароджаная мэдалём пасьмяротна. Сярод кавалераў гэтага мэдалю — 92-гадовы Бэнджамін Брэдлі, галоўны рэдактар газэты The Washington Post ў перыяд Ўотэргейцкага скандалу, калі журналісцкае расьсьледаваньне, праведзенае супрацоўнікамі газэты, прывяло да адстаўкі прэзыдэнта Рычарда Ніксана.

Прэзыдэнцкі мэдаль «Свабоды» быў заснаваны Джонам Кэнэдзі.
XS
SM
MD
LG