Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Марачкін і Кацярына Сумарава — прадстаўнікі двух пакаленьняў беларускіх мастакоў, адлегласьць паміж якімі — паўстагодзьдзя. Прыгожай легендай ці сапраўдным урокам грамадзянскасьці для маладых ёсьць мастацтва супраціву тых, каго яны лічаць сваімі настаўнікамі?

Як разумелі нон-канфармізм ў 1960-я гады і які ён у 2000-х гадох? У якой ступені творцы свабодныя ў сучаснай Беларусі?

Ці ня ёсьць плякатнасьць зьнішчальнай для жывапісу і ці магчыма выявіць грамадзянскую пазыцыю ў абстрактным творы, пазьбегнуўшы публіцыстычнасьці? А ці існуе ўвогуле «чыстае мастацтва» без грамадзянскай або эстэтычнай аўтарскай пазыцыі?

Падставай для дыялёгу мастакоў — выстава «СтART 60» Аляксея Марачкіна, якая адкрываецца 22 лістапада ў менскай «Галерэі Мастацтва». На ёй будуць выстаўленыя пераважна крытычнай скіраванасьці працы пачатку творчай дзейнасьці майстра.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG