Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Закон дазволіць прэзыдэнту ігнараваць парлямэнт


Нацыянальная асамблея Вэнэсуэлы ўхваліла законапраект, які прадстаўляе прэзыдэнту краіны Нікаласу Мадуру асобыя паўнамоцтвы.

У выніку Мадура на працягу году зможа выдаваць указы, не кансультуючыся з парлямэнтам. Паводле прэзыдэнта, асобыя паўнамоцтвы патрэбныя яму для барацьбы з карупцыяй і эканамічным крызысам. Аднак крытыкі лічаць, што прэзыдэнт атрымае магчымасьць выкарыстоўваць новы закон супраць апазыцыі.

Мадура ўжо прымусіў крамы панізіць цэны на 60 %, у рамках, як ён кажа, барацьбы з «эканамічным сабатажам . Урад Вэнэсуэлы таксама ўстанавіў жорсткі кантроль над абменам валюты, спрабуючы выкараніць чорны рынак абмену даляраў.

Адміністрацыя прэзыдэнта сьцьвярджае, што яго новыя паўнамоцтвы дазволяць адрадзіць рост эканомікі краіны.

Апазыцыя, са свайго боку, сьцьвярджае, што ў прэзыдэнта ўжо дастаткова паўнамоцтваў.

Інфляцыя ў Вэнесуэле дасягае 54%. Акрамя таго, у краіне дэфіцыт харчаваньня і іншых тавараў, а таксама сур’ёзныя перабоі ў электразабесьпячэньні.
XS
SM
MD
LG