Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі за выкарыстаньне службовых кампутараў у асабістых мэтах


19 лістапада ў Мазырскім раённым судзе інжынэры-канструктары нафтаперапрацоўчага заводу, сябры незалежнага прафсаюзу Генадзь і Тацяна Баброўнікавы аспрэчвалі свае дысцыплінарныя спагнаньні.

Вымовы загадам генэральнага дырэктара Анатоля Купрыянава ім вынесьлі за выкарыстаньне службовых кампутараў наймальніка не па прызначэньні. За гэта ж яны і страцілі працу.

«У мяне гэта былі, можна сказаць, заўвагі на палях праекта. Прыкладам таго, як паэт, пішучы вершы, малюе сылюэты пэрсанажаў. Я ў вольны час малявала фрагмэнты дома для сына. За гэта й аб’явілі вымову, а пасьля не працягнулі кантракт», — апавяла Тацяна Баброўнікава.

Падобныя «грахі» і ў мужа Тацяны, бо Генадзь як кіраўнік групы канструктараў занатоўваў у службовым кампутары іншы раз фрагмэнты матэрыялаў для дапамогі калегам.

У выніку амаль за тры дзесяцігодзьдзі сумленнай працы мужа і жонкі Купрыянавых дырэкцыі ім аддзячыла адмовай працягнуць кантракт.

Баброўнікавы перакананыя, што такім чынам дырэкцыя пазбаўляецца ад сяброў незалежнага прафсаюза.

У судзе заяўнікі патрабавалі скасаваць дысцыплінарныя спагнаньні і аднавіць іх на працы.

Разгляд пазоваў звольненых з НПЗ сябраў незалежнага прафсаюза будзе працягнуты на наступным тыдні з удзелам прадстаўніка пракуратуры.
XS
SM
MD
LG