Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падазрае, што Беларусь яе корміць бульбай з Эўразьвязу


Разгрузка бульбы на маскоўскай базе

Разгрузка бульбы на маскоўскай базе

Між тым у Расеі з 1 ліпеня дзейнічае забарона на эўразьвязаўскую бульбу. Пытаньні фітасанітарнага кантролю сёньня прадстаўнікі ведамстваў дзьвюх краінаў абмяркоўвалі ў Маскве.

Рассельгаснагляд папрасіў беларускі бок прадставіць зьвесткі адносна паставак бульбы з краінаў Эўразьвязу ў Беларусь у 2012-2013 гадах. Раней Рассельгаснагляд паведамляў пра выпадкі, калі на маскоўскіх гароднінных базах і рынках знаходзілася беларуская прадукцыя, заражаная карантыннымі для Расеі арганізмамі. Пры тым прадукцыя, у якой была выяўленая залацістая бульбяная нематода, суправаджалася сэртыфікатамі, выдадзенымі Галоўнай дзяржаўнай інспэкцыяй абароны расьлін Беларусі. У Маскве не выключаюць, што празь Беларусь на расейскі рынак паступае бульба з Эўразьвязу. Няглендзячы на забарону, толькі ў трэцім квартале сёлета, па зьвестках Рассельгаснагляду, у Расею патрапіла 770 тон эўразьваўскай бульбы.

Як паведамляе Інтэрфакс, сёньня бакі вырашылі разгледзець магчымасьць зьменаў ў заканадаўстве Мытнага зьвязу адносна карантыну расьлін. У прыватнасьці размова б ішла пра далучэньне краін-удзельніц саюзу да фітасанітарных мераў, уведзеных адной з краінаў, аналягічна з заканадаўствам у галіне ветэрынарыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG