Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Тамковіч прэзэнтаваў «энцыкляпэдыю выкрэсьленых імёнаў»


Прэзэнтацыя кнігі «Найноўшая гісторыя ў асобах» адбылася ў Менску.

Журналіст Аляксандар Тамковіч пад адной вокладкай сабраў 100 нарысаў пра асобаў, якія зрабілі ўнёсак у найноўшую гісторыю Беларусі.

Штмат хто з удзельнікаў прэзэнтацыі — а гэта палітыкі, грамадзкія і культурныя дзеячы, журналісты — назвалі кнігу Тамковіча энцыкляпэдыяй выкрасьленых імёнаў.

Выступоўцы адзначалі, што імёны герояў кнігі, а таксама іхны ўнёсак у сучасную гісторыю Беларусі замоўчваюцца афіцыйныямі мэдыямі.

Адзін з героўя кнігі, рэжысэр Юры Хашчавацкі, заявіў, што Аляксандар Тамковіч стварыў «пантэон вядомых асобаў».

Некаторыя з удзельнікаў прэзэнтацыі — Уладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў — дарылі аўтару свае кнігі.

Аляксандар Тамковіч кажа: 20-я па ліку кніга — не апошняя. Ён плянуе напісаць кнігу пра маладое пакаленьне грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў, а таксама кнігу пра беларускіх музыкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG