Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: Сьвятлана Алексіевіч пра сваю апошнюю кнігу, францускую прэмію і ліст Лукашэнку


Нашай госьцяй будзе пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якая нядаўна атрымала прэстыжную францускую літаратурную прэмію Мэдычы.

У бліц-аналізе лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка разважае, ці ёсьць шанцы ў прадпрымальнікаў прадухіліць увядзеньне ад 1 сьнежня тэхрэглямэнту Мытнага зьвязу.

Таксама ў праграме – у вёсцы Сакалоўка Вялейскага раёну адноўленая магіла сям'і, забітай у 1943 годзе савецкімі партызанамі.

Прагучыць апытаньне на вуліцах Гомеля: «Як зьмяняецца эканамічная сытуацыя ў Беларусі – паляпшаецца ці пагаршаецца? Як вы гэта адчулі на ўласным прыкладзе?»

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG