Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі чакаць экстрадыцыі Баўмгертнэра? Жывая Свабода зь Сяргеем Шупам у 18:00


Міністар замежных спраў Макей заявіў, што праваахоўныя органы ўжо «прапрацоўваюць» пытаньне экстрадыцыі арыштаванага ў Беларусі гендырэктара «Беларуськалію».

Яшчэ ў праграме:

На волю з ізалятара на Акрэсьціна выйшаў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які адбыў 5 сутак арышту за ўдзел у пікеце памяці загінулага на Валадарцы Ігара Пцічкіна.

У менскай Галерэі «Ў» журналіст Аляксандр Тамковіч сёньня прэзэнтаваў сваю 20-ю па ліку кнігу, якая называецца «Найноўшая гісторыя ў асобах».

Як людзі рэагуюць на павольнае, але няспыннае абясцэньваньне нацыянальнай валюты, ці баяцца дэвальвацыі, што абяцаюць улады, і якія прагнозы даюць экспэрты?

У Менску распачаўся маратон салідарнасьці з ксяндзом Уладзіславам Лазарам, якога ўжо амаль паўгоду трымаюць ў турме КДБ паводле абвінавачаньня ў перадачы грошай асобе, падазраванай ў шпіянажы.

Першы судовы працэс у дачыненьні да кіроўцы, які двойчы цягам году быў затрыманы ў стане алькагольнага ап’яненьня, адзначыўся надзвычай жорсткімі санкцыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG