Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: Лукашэнка ня трапіць на Віленскі саміт, нават калі захоча


Вільня

Вільня

«Я ня думаю, што з улікам значнасьці гэтай ініцыятывы там павінен быць празьмерна высокі ўзровень удзелу ў саміце», — заявіў міністар замежных справаў Уладзімер Макей.

Макей дадаў, што ў беларускага боку няма «асабліва ніякіх чаканняў » ад саміту: «Мы ўдзельнічаем у гэтай ініцыятыве, таму што лічым неабходным нармалізаваць адносіны з Эўрапейскім зьвязам. ЭЗ другі па значнасьці партнэр пасля Расеі. Было б недарэчна адмаўляцца ад гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — заявіў Макей, які 19 лістапада знаходзіцца з візытам у Маскве.

«Я ня думаю, што Аляксандар Лукашэнка паедзе ў Вільню. Адрозна ад таго ж Макея, яго пакуль ня вывелі з-пад санкцыяў, — гаворыць міжнародны аглядальнік Андрэй Фёдараў. — Падаецца, што ў яго чыста фармальна павінныя ўзьнікнуць праблемы».

«Стасункі з Расеяй зараз ня ў лепшым стане. І калі уявіць, што беларускае кіраўніцтва на вышэйшым узроўні пажадала б ці змагло б прыняць удзел гэтым саміце, дык гэта Маскве магло б зусім не спадабацца. І яна магла б націснуць на Менск яшчэ мацней», — дадае Андрэй Фёдараў.

28-29 лістапада ў Вільні адбудзецца саміт кіраўнікоў краінаў «Усходняга партнэрства».

У запрашэньні, якое атрымалі ўлады Беларусі, імя ўдзельніка не ўпісанае.
XS
SM
MD
LG