Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Макей: экстрадыцыя Баўмгертнэра прапрацоўваецца


Уладзімер Макей і Сяргей Лаўроў

Уладзімер Макей і Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей пасьля сустрэчы са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве заявіў, што праваахоўныя органы дзьвюх краін ўжо «прапрацоўваюць» пытаньне экстрадыцыі арыштаванага ў Беларусі гендырэктара «Беларуськалія».

«Усе фармальнасьці ўжо выкананыя»,— цытуе Макея РІА «Новости».

«Па лініі нашых праваахоўных структур, па лініі генпракуратур выконваюцца адпаведныя міждзяржаўныя працэдуры, зьвязаныя з экстрадыцыяй гэтага чалавека. Што тычыцца канкрэтнай дачы выдачы, я не магу вам сказаць, але, наколькі мне вядома, усе неабходныя фармальнасьці цяпер выкананы, цяпер справа застаецца літаральна за невялікім»,— сказаў Макей на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве.

Апача таго, Макей заявіў, што на ягоную думку, Беларусь ня будзе прадстаўленая на саміце Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу «на празьмерна высокім ўзроўні».

Генэральная пракуратура Беларусі атрымала з Расеі запыт аб экстрадыцыі генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Генпракуратура Расеі накіравала беларускім уладам афіцыйны запыт на выдачу Баўмгертнэра 22 кастрычніка. Баўмгертнэру ў Расеі завочна выставілі абвінавачаньне паводле артыкула Крымінальнага кодэксу РФ «Злоўжываньне паўнамоцтвамі, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы». У Расеі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
XS
SM
MD
LG