Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дыпляматы наведалі Баўмгертнэра


Ўладзіслаў Баўмгертнэр
Ўладзіслаў Баўмгертнэр

Але пытаньне экстрадыцыі гендырэктара «Уралкалія» на сустрэчы не абмяркоўвалася.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміў консул РФ у Беларусі Ігар Карагін.

Са словаў консула, нягледзячы на тое, што 26 лістапада тэрмін утрыманьня Ўладзіслава Баўмгертнэра пад вартай у Менску дасягне трох месяцаў, ён «адчувае сябе добра, на здароўе і ўтрыманьне ня скардзіцца, ніякіх пажаданьняў у гутарцы ня выказаў».

З Баўмгертнэрам напераменку знаходзіцца хто-небудзь з сваякоў – маці або бацька.

Дыплямат паведаміў, што пытаньне аб магчымай экстрадыцыі Баўмгертнэра не абмяркоўвалася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG