Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можа беларуская электронная кніга быць прыбытковай? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 20:00


Госьць эфіру – галоўны рэдактар часопісу «Архэ» Валер Булгакаў.

Сярод тэмаў гутаркі:

– ці цалкам спынены ціск уладаў на выданьне?

– якім тэмам будуць прысьвечаныя бліжэйшыя нумары часопісу?

– ці могуць беларускамоўныя электронныя кнігі быць прыбытковымі?

Старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч заявіў, што мае намер зьвярнуцца ў дзяржаўны органы з нагоды парушэньняў закону пры рэстаўрацыі замку ў Любчы.

Ці варта чакаць, што з новымі ўласьнікамі «Ўралкалію» супрацоўніцтва гэтай кампаніі і «Беларуськалія» можа зноў адрадзіцца? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

Апытаньне ў Горадні. Як вы ставіцеся да таго, што ў Беларусі вернутая практыка прымусовага лячэньня ад алькагалізму?

Герой сёньняшняга выпуску перадачы «Жыцьцё пасьля раку» – аршанец Барыс Шаравар.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG