Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалій» адмяжоўваецца ад угоды па продажы долі Керымава


Сулейман Керымаў

Сулейман Керымаў

«Непасрэдна кампанія „Ўралкалій“ не прымае ўдзелу ў якіх-небудзь пагадненьнях наконт гэтай угоды», — паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Прэс-служба «Ўралкалія» адрэагавала на прэс-рэліз групы «Анэксім», у якім паведамлялася, што «Анэксім» дамовілася пра пакупку 21,75% акцый «Уралкалія», якія належаць структурам SuleymanKerimovFoundation. Угоду закрыюць у найбліжэйшы момант, сьцьвярджае «Анэксім».

Група «Анэксім» належыць мільярдэру Міхаілу Прохараву. Раней прэтэндэнтамі на долю Сулеймана Керымава ва «Ўралкаліі» называлі банкіра Ўладзімера Когана, Міхаіла Гуцэрыеыва і бізнэсмэнаў беларускага паходжаньня — бацьку і сына Хоціных.

Расейскае выданьне Forbes з спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што свае акцыі прададуць і партнэры Керымава: Філарэт Гальчаў і Аляксандар Скураў. Іхныя акцыі купляе ўладальнік «Уралхіма» Дзьмітрый Мазепін.

Мазепін нарадзіўся ў Менску і скончыў Менскую сувораўскую вучэльню. Служыў у Афганістане. Два гады, з 1993 да 1995, быў намесьнікам дырэктара філіяла «Беларусьбанка».

Паводле Forbes, ён уваходзіць у 100 самых заможных бізнэсмэнаў Расеі. Ягоны капітал скаладае 950 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG