Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Логвінаў: «Гэта барацьба з кніжкамі». Жывы рэпартаж

Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў пазоў выдавецтва «ЛогвінаЎ» да Міністэрства інфармацыі. Выдавецтва патрабуе ад Міністэрства інфармацыі скасаваць загад пра пазбаўленьне «Логвінава» ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць.


Коратка


16:22 18.11.2013
14:37 18.11.2013
Арлоў: Гэта рашэньне супраць беларускай культуры

«Калі б Вышэйшы гаспадарчы суд падтрымаў просьбу Ігара Логвінава, то гэта паспрыяла б беларускай культуры. Суд прыняў іншае рашэньне і такім чынам перакрэсьліў пляны найбуйнейшага незалежнага беларускага выдавецтва твораў беларускай літаратуры», — заявіў Радыё Свабода Ўладзімер Арлоў.
14:27 18.11.2013
Ігар Логвінаў заявіў Радыё Свабода, што прычына такога рашэньня суду — «барацьба з кніжкамі».

Ён кажа, што за 13 гадоў, колькі існавала выдавецтва, ён атрымліваў знакі раздражнёнасьці ад уладаў. Аднак ён не разумее, у чым менавіта палягаюць прэтэнзіі.

Логвінаў кажа, што будзе абскарджваць рашэньне. Аднак ён прадбачыць, што наступныя рашэньні на скаргі будуць аналягічныя.

Ігар Логвінаў не выключае, што давядзецца зарэгістраваць выдавецтва за межамі Беларусі і імпартаваць у краіну беларускую літаратуру.

«У скрайнім выпадку эмігруем у больш спрыяльныя ідэалягічныя ўмовы», — кажа Логвінаў.

«У Беларусі выдавец — постаць пакутная, пачынаючы са Скарыны. Яшчэ не было такога, каб нейкае беларускае выдавецтва расквітнела. Але я паспрабую змагацца, колькі змагу», — абяцае Логвінаў.
14:13 18.11.2013
Рашэньне судзьдзі Тацьцяны Праташчык: «Суд вырашыў: Логвінаву адмовіць у прызнаньні несапраўдным рашэньня Міністэрства інфармацыі пра пазбаўленьне яго выдавецкай ліцэнзіі. Рашэньне ўступае ў законную сілу з моманту абвяшчэньня, можа быць абскарджанае ў законным парадку».

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG