Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага абралі кіраўніком новай расейскай партыі


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Устаноўчы зьезд партыі «Народны альянс» у мінулую нядзелю ўхваліў рашэньне аб стварэньні палітычнай партыі.

Яе старшынёй абралі вядомага расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

На пасаду старшыні прэтэндавала яшчэ два кандыдаты — Мікалай Ляскін і Сяргей Ухаў.

Раней Навальны заявіў, што кіраўніцтва «Народнага альянсу» зноў падасьць дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў Міністэрства юстыцыі Расеі:

«Я спадзяюся, што партыю цяпер зарэгіструюць, таму што калі гэтага не адбудзецца, то гэта будзе яшчэ адно пацьвярджэньне таго, што ўсе размовы ўлады аб тым, што яна пускае на выбары апазыцыю, пустыя»,— цытуе словы Аляксея Навальнага агенцтва «Інтэрфакс».

Сярод іншага «Народны альянс» выступае за ўвядзеньне візавага рэжыму з краінамі Цэнтральнай Азіі для таго, каб прыпыніць паток прыежджых, і каб Расея больш займалася інтэграцыяй рэспублік Паўночнага Каўказа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG