Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віетнам. Сьмяротная кара за прысваеньне 25 мільёнаў даляраў

Краіны, дзе ў 2012-м выконваліся сьмяротныя пакараньні: Аўганістан, Банглядэш, Беларусь, Батсвана, Кітай, Гамбія, Індыя, Іран, Ірак, Японія, Паўночная Карэя, Пакістан, Палестынская аўтаномія, Саудаўская Арабія, Самалі, Судан, Паўднёвы Судан, Тайвань, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Емэн.

У Віетнаме асуджаныя да сьмяротнага пакараньня былы банкір і яго партнэр па бізнэсу — за прысваеньне 25 мільёнаў долараў. Пра прысуд суду, вынесены ў пятніцу ў горадзе Хашымін, дзелавым цэнтры паўднёвага Віетнама, сёньня паведамілі віетнамскія дзяржаўныя СМІ.

Абодва асуджаныя абвінавачваліся па справе аб фінансавых махінацыях. Працэс доўжыўся дзевяць дзён і выклікаў вялікую ўвагу ў грамадзтве. Астатнія дзевяць падсудных былі асуджаныя да розных тэрмінаў турмы — ад трох да чатырнаццаці гадоў — за прысваеньне дзяржаўных сродкаў у асабліва буйных памерах.

Злачынствы ўчыняліся ў пэрыяд з красавіка 2008 года па сакавік 2009-га. Падчас расьсьледаваньня прэса паведамляла, што гаворка ідзе пра фальсыфікацыі лізінгавых кантрактаў. Віетнам лічыцца адным з найбольш карумпаваных дзяржаў сьвету.

Сьмяротныя прысуды ў Віетнаме аднавілася сёлета, што выклікала крытыку з боку органаў ААН, якія займаюцца абаронай правоў чалавека. Асуджаным уводзяць сьмяротную дозу атрутнага рэчыва.
XS
SM
MD
LG