Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустрэўся з Квасьнеўскім


Аляксандар Квасьнеўскі, архіўнае фота

Аляксандар Квасьнеўскі, архіўнае фота

15 лістапада ў Варшаве лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з экс-прэзыдэнтам Польшчы, цяпер прадстаўніком маніторынгавай місіі Эўрапарлямэнту ва Ўкраіне Аляксандрам Квасьнеўскім.

Палітыкі абмеркавалі сытуацыю напярэдадні Віленскага саміту Ўсходняга Партнэрства, стан разьвіцьця адносінаў Эўрасаюзу і сябраў праграмы, пэрспэктывы падпісаньня дамовы пра асацыяцыю ЭЗ з Украінай і парафіраваньня аналягічных дамоваў з Грузіяй і Малдовай, паведамляе Рух «За свабоду».

Аляксандар Квасьнеўскі выказаў упэўненасьць, што нягледзячы на аб’ектыўныя і суб’ектыўныя праблемы супрацоўніцтва зь Беларусьсю, Эўрапейскі Зьвяз «ні ў якім выпадку не павінен пакідаць па-за увагай Беларусь і цярпліва знаходзіць інструмэнты спрыяньня інтэграцыйным працэсам». Бо беларусы — народ, які па сваёй гісторыі, культуры, мове, мэнталітэту належыць да эўрапейскай сям’і, і гэтая сям’я будзе няпоўнай бязь Беларусі, сказаў Квасьнеўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG