Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 17 лістапада: прэзэнтацыя новага альбома «Старога Ольсы»


Дударскі фэст. Мола на дудзе ад "Старога Ольса"

Дударскі фэст. Мола на дудзе ад "Старога Ольса"

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, Адкрыецца міжнародная міжканфэсійная канфэрэнцыя «Хрысьціянская антрапалёгія перад выклікам сучаснасьці». Сярод чаканых ганаровых гасьцей і ўдзельнікаў канфэрэнцыі: Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі нунцый арцыбіскуп Кляўдыё Гуджароці. Плянаваны пачатак у 16.00 на базе Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё.Раў (IBB цэнтар).

Менск. У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя дыска аўтэнтычных песень «Пад Ясну зарыцу»: песенна-абрадавая традыцыя Мёршчыны па матэрыялах аудыёкалекцыі Сяргея Панізьніка. Запіс 1968-96 гадоў. Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Менск. Прэзэнтацыя новага альбома Santa Maria гурту «Стары Ольса» адбудзецца ў ДК «МАЗ». Пачатак у 19.00.

Менск. Гурт " IQ48 ″ выступіць у TNT Rock Club . Пачатак у 21.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.

1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).



1989 — у Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «аксамітнай рэвалюцыі».

1991 — Кангрэс ЗША ўхваляе пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксікай.


У гэты дзень нарадзіліся:

9 — Ціт Флавій Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.



1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.


У гэты дзень памерлі:

1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца.

Знакамітая праца Радэна "Пацалунак"

Знакамітая праца Радэна "Пацалунак"



1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Расейскі народ ёсьць асаблівы народ у цэлым сьвеце, які вылучаецца кемнасьцю, розумам, сілаю. Я ведаю гэта з дваццацігадовага досьведу. Бог даў расейцам адмысловыя ўласьцівасьці... веру, узыдзе зара Ўсходу, адкуль мае зазьзяць сьвятло, бо там (у Расеі) больш, чым дзе яшчэ, захоўваецца пад попелам духу, магутнасьці і сілы»

Кацярына ІІ
XS
SM
MD
LG