Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам ад 20-й: палітпрызыўнік Мускі раскажа пра службу


Нашым госьцем будзе маладафронтавец Міхась Мускі, які сёньня вярнуўся з войска. Мускага забралі ў войска з-пад арышту, ён лічыў свой прызыў незаконным і адмовіўся прымаць вайсковую прысягу.

У Бліц-аналізе дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман мяркуе, што беларускія ўлады пакуль вывучаюць рэакцыю грамадзтва і могуць перадумаць уводзіць падатак на карыстаньне аўтамабілем

Таксама ў праграме — Лукашэнка выказаў прэтэнзіі, што ў судах пачалася дэмакратыя і зноў прыгразіў ураду «адкруціць галовы»

У Менску прайшла сустрэча каталіцкіх сьвятароў, якія маліліся за ксяндза Ўладыслава Лазара, арыштаванага КДБ

Беларускае Міністэрства замежных спраў патлумачыла, каму належаць шыкоўныя аўтамабілі, якія езьдзяць у Маскве зь беларускімі дыпляматычнамі нумарамі

Прагучыць апытаньне на вуліцах Горадні: Беларускія ўлады ігнаруюць прапановы Польшчы (і Эўразьвязу ў цэлым) пра спрашчэньне, а ў пэрспэктыве і адмену візавага рэжыму. Як вы да гэтага ставіцеся?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabo
XS
SM
MD
LG