Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ прапануе бязьвізавы рэжым для Малдовы


Эўрапейская камісія рэкамэндуе зьняць візавыя патрабаваньні для паездак грамадзян Малдовы, уладальнікаў біямэтрычных пашпартоў, у Шэнгенскую зону.

Такі крок дазволіць грамадзянам Малдовы езьдзіць у Эўропу бязь візаў на 90 дзён. Па выніках саміту " Усходняга партнэрства", які адбудзецца ў Вільні ў канцы лістапада, Эўракамісія выступіць з заканадаўчай прапановай з гэтай нагоды, заявіў старшыня Эўрапейскай камісіі Жузэ Мануэл Барозу.

Для ўступленьня ў сілу дакумэнт павінны прыняць Эўрапарлямэнт і дзяржавы-ўдзельніцы Эўразьвязу. Акрамя таго, Эўракамісія заявіла аб прагрэсе Ўкраіны ў пытаньні візавай лібэралізацыі.

Разам з тым у камісіі адзначылі, што Кіеў мусіць зрабіць больш для забесьпячэньня абароны ад дыскрымінацыі, а таксама ў галіне наданьня прытулку. Грузію пахвалілі за прагрэс, але заявілі, што гэтага пакуль не дастаткова для бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам.
XS
SM
MD
LG