Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў ажаніўся


Аляксандар Малчанаў

Аляксандар Малчанаў

15 лістапада ў Барысаўскім ЗАГСе пабраўся шлюбам былы палітвязень Аляксандар Малчанаў.

«Вось сёньня расьпісаліся. Жонку завуць Вольгай. Сама яна з Крупак, а зараз жыве ў маёй хаце. Тут мы прыбралі, зрабілі рамонт, наколькі хапіла грошай. А працуе Вольга ў Жодзіне. Мы вельмі любім адзін аднаго», — паведаміў Аляксандар Малчанаў карэспандэнту Свабоды.

Паводле Аляксандра Малчанава, пасьля росьпісу яны зь невялікай кампаніяй сяброў пасядзелі «з торцікам, а цяпер ужо ўсе разышліся». «Але гэта не галоўнае, якое было вясельле. Галоўнае, што мы разам», — мяркуе Аляксандар Малчанаў.

У 2011 годзе Аляксандра Малчанава асудзілі на 4 гады зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2011 году. Празь некалькі месяцаў ён быў памілаваны і выйшаў на волю. У 2012 годзе былы палітвязень зноў апынуўся ў калёніі на 1,5 года паводле абвінавачаньня ў крадзяжы мэталалому. У судзе Малчанаў казаў, што яго нікуды ня бралі на працу і гэтак ён мусіў падпрацоўваць, каб падтрымаць хворую маці і бацьку. Падчас зьняволеньня ў Аляксандра памерла маці. Улетку Аляксандар Малчанаў выйшаў на волю з калёніі ў Навасадах у Барысаўскім раёне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG