Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ланская будзе абіраць на «Эўрабачаньне»


Алена Ланская

Алена Ланская

Вызначаны склад журы беларускага нацыянальнага адбору на «Эўрабачаньне».

Да народных артыстаў Беларусі Васіля Раінчыка і Аляксандра Ціхановіча, кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, харэографа Аляксандра Мяжэннага далучылася і сёлетняя ўдзельніца «Эўрабачаньня» ад Беларусі, ужо заслужаная артыстка краіны Алёна Ланская.

Прыём заявак на конкурс працягваецца. Да 24 лістапада заяўкі могуць падаць выканаўцы, старэйшыя за 16 гадоў.

Да 29 лістапада журы правядзе праслухоўваньне ўдзельнікаў і вызначыць ня больш за 15 фіналістаў. Фінал адбору пройдзе ў студзені ў жывым эфіры тэлеканала «Беларусь 1», дзе і стане вядомы прадстаўнік нашай краіны на конкурсе, які пройдзе ў наступным годзе ў Даніі.

Алёна Ланская вядомая ня толькі ўдзелам у «Эўрабачаньні-2012», але і скандалам на беларускім адборы на «Эўрабачаньне-2011», калі на яе карысьць былі сфальшаваныя галасы тэлевізійнага галасаваньня. Пасьля гучнага скандалу і ўмяшаньня ў сытуацыю Аляксандра Лукашэнкі на тое «Эўрабачаньне» паехаў гурт Litesound, які выступіў няўдала і ня трапіў у фінал.

У 2013-м годзе Ланская ў фінал выйшла, але заняла ў ім толькі 16-е месца.
XS
SM
MD
LG