Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр на Філіпінах вырасла да 2360


На Філіпінах ліквідацыя наступстваў тайфуну «Хаян» і аказаньне дапамогі пацярпелым суправаджаецца вялікімі цяжкасьцямі.

Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Мар Роксас, выступаючы сёньня ў горадзе Таклабан, большая частка якога была разбурана ў выніку тайфуну, што абрынуўся на рэгіён.

Многія з пацярпелых да гэтага часу не атрымалі гуманітарную дапамогу.

Працягвае расьці колькасьць загіблых у выніку стыхійнага бедзтва. Сёньня філіпінскія ўлады паведамілі, што колькасьць афіцыйна пацьверджаных ахвяр «Хаяну» ўзрасла да 2360. Не менш за 600 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Урады замежных краін адпраўляюць ў рэгіён прадукты харчаваньня і мэдыкамэнты. У цяжкадаступныя раёны прадукты харчаваньня і вада дастаўляюцца гелікоптэрамі.

Тайфун «Хаян» абрынуўся на краіну ў мінулую пятніцу. Паводле ацэнак ААН, так ці іначай ад стыхійнага бедзтва пацярпелі 9 з паловай мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG