Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабода» пакажа прэзэнтацыю ўнікальнай кнігі Барадуліна


Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін

15 лістапада адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна «Вушацкі словазбор». Пачатак — 18-й.

«„Вушацкі словазбор“ — спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосься роднае мне зямлі, шматгалосься, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Барадулін ва ўступным слове да кнігі.

Народны паэт склаў ня проста слоўнік адметнай лексыкі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць «паганскія карані і біблейскае неба», «чысьціню бачаньня сьвету», галасы "мамы Куліны, крэўных і блізкіх«,— адзначае прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У вечарыне возьмуць удзел:

  • Генадзь Бураўкін
  • Натальля Давыдзенка (укладальніца кнігі)
  • Уладзімір Някляеў (аўтар прадмовы)
  • Алесь Пашкевіч
  • Барыс Пятровіч
  • Кастусь Цьвірка (рэцэнзэнт выданьня)

Прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна «Вушацкі словазбор» адбудзецца ў менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37А).

Пачатак — 18-й.

Радыё Свабода плянуе весьці жывую відэатрансьляцыю з прэзэнтацыі.

Раней у Бібліятэцы Свабоды выйшла кніга «Дуліна ад Барадуліна». Электронны варыянт можна чытаць тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG