Лінкі ўнівэрсальнага доступу

340 арыштавана за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі


Паліцыя Канады паведаміла ў чацьвер пра арышты больш за 340 чалавек у ходзе расьсьледаваньня справы аб распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі.

108 чалавек былі арыштаваныя ў самой Канадзе, 76 — у ЗША, астатнія — яшчэ ў шэрагу краін.

У цэнтры расьсьледаваньня, якое доўжыўся тры гады, была кампанія Azov Films, якая базуецца ў Таронта. Яе кіраўнік канадзец Браян Мэй знаходзіцца пад вартай з траўня 2011 года.

У паліцыі адзначаюць, што да здымак у фільмах былі прыцягнутыя каля 400 непаўналетніх. Асаблівую трывогу сьледчых выклікае тое, што некаторыя з фігурантаў справы ў сілу сваёй прафэсіі цесна ўзаемадзейнічалі з дзецьмі. Сярод арыштаваных апынуліся лекары, школьныя настаўнікі і сьвятары.
XS
SM
MD
LG