Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талаконьнікава знайшлася ў сухотным шпіталі


Асуджаная ўдзельніца панк-групы Pussy Riot Надзея Талаконьнікава зьмешчаная ў Краснаярскі сухотны шпіталь. Пра гэта паведаміў яе муж Пётар Вярзілаў.

Паводле Вярзілава, у шпіталі ў яе павінны ўзяць аналізы і абсьледаваць у сувязі з ускладненьнямі, якія ўзьніклі пасьля галадоўкі, якую Талаконьнікава праводзіла ў Мардоўскай калёніі.

Муж Талаконьнікавай адзначае, што ўпершыню за 26 дзён ёй дазволілі зьвязацца зь ім па тэлефоне і распавесьці пра свой стан.

Мардоўскі суд у чацьвер накіраваў у Краснаярскі край хадайніцтва Талаконьнікавай аб замене рэшты двухгадовага зьняволеньня на больш мяккае пакараньне.

Летась у жніўні Талаконьнікава і яшчэ дзьве ўдзельніцы Pussy Riot Марыя Алехіна і Кацярына Самуцэвіч былі асуджаныя на два гады калёніі з абвінавачаньня ў хуліганстве пасьля так званага панк-малебну "Багародзіца, Пуціна прагані!" ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы.
XS
SM
MD
LG