Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кангрэс ЗША за новыя санкцыі супраць Ірана


Барак Абама

Барак Абама

Адміністрацыя Барака Абамы не пагаджаецца з Кангрэсам і лічыць патрэбным працягваць дыпляматычны дыялёг з Іранам.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры агучыў пазыцыю адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы аб тым, што магчымыя рашэньні Кангрэса накласьці новыя санкцыі супраць Ірана могуць падарваць дыпляматычныя намаганьні, якія працягваюцца цяпер для пошукаў выхаду з супрацьстаяньня вакол супярэчлівай ядзернай праграмы Тэгерана.

Выступаючы на брыфінгу за зачыненымі дзьвярыма камітэце Сэнату, які распрацоўвае новыя санкцыі, Кэры заявіў, што ЗША і іншыя сусьветныя дзяржавы выступаюць за часовую дамоўленасьць з Іранам, якая прадугледжвала б, наадварот, абмежаваную адмену санкцый у абмен на пэўныя саступкі Тэгерана.

Учора заклікі да новых санкцый супраць Ірана прагучалі і ў камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса. Яе старшыня, рэспубліканец Эд Ройс заявіў, што менавіта санкцыі прымусілі Тэгеран пагадзіцца на перамовы, і Вашынгтон павінен скарыстацца з гэтага посьпеху і зрабіць дадатковыя захады ціску, каб прымусіць Іран пайсьці на значныя і працяглыя саступкі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама перад гэтым абмеркаваў іранскае пытаньне па тэлефоне са сваім калегам з Францыі Франсуа Аландам. Пасьля размовы абодва заявілі, што цалкам згодныя са зьместам дамоўленасьці, якую прапануюць заключыць з Іранам, паведаміў Белы дом. У прэсавай службе французскага кіраўніка таксама паведамілі, што абодва лідэры выказалі агульную рашучасьць дамагчыся ад Ірана гарантый, што ён канчаткова адмаўляецца ад ваеннай ядзернай праграмы.

На перамовах з Іранам шасьці вядучых дзяржаў сьвету, якія завяршыліся напрыканцы мінулага тыдня, не ўдалося дасягнуць канчатковай дамоўленасьці, хоць бакі заяўлялі аб значным прагрэсе. Затым пачалі гучаць спэкуляцыі, што такая дамоўленасьць немагчымая з-за пазыцыі Францыі, якая патрабавала надаць больш увагі заклапочанасьці Ізраіля як галоўнага «ворага» Ірана з пункту гледжаньня тэгеранскага рэжыму. Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў ЗША і Вялікабрытаніі абверглі гэта; Джон Кэры таксама заявіў, што ўсе шэсьць дзяржаў выступалі адзіным фронтам, але іранцы апынуліся няздольнымі прыняць іх прапанова «ў дадзены канкрэтны момант».
XS
SM
MD
LG