Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крок наперад для беларускай мовы? Поўнае відэа


Фотакаляж: http://litsvinia.blogspot.cz

Фотакаляж: http://litsvinia.blogspot.cz

Апошнім часам узьнікаюць новыя ініцыятывы дзеля пашырэньня беларускай мовы ў грамадзкай і культурнай прасторы краіны.

15 лістапада стартуе анлайн-конкурс беларускамоўных відэаролікаў. Ужо больш за дзьве тысячы чалавек падпісалі ў інтэрнэце пэтыцыю на адрас амэрыканскай кампаніі Apple, каб у яе смартфонах і пляншэтах прысутнічала беларуская мова. Кампанія МТС стварыла інавацыйны адукацыйны праект «Мабільная бібліятэка» з шэрагам беларускіх кніг для запампоўкі ў тэлефоны.

Аўтарамі новых беларускіх культурніцкіх праектаў выступаюць найчасьцей маладыя людзі. Якія найноўшыя тэхналёгіі выкарыстоўваюць яны дзеля прапаганды беларускай мовы і культуры? Якія рэзэрвы яшчэ ня выкарыстаныя? Ці насамрэч мы можам казаць пра нейкі выбух грамадзкай актыўнасьці, пра крок наперад у папулярызацыі беларускай мовы і ці зьліюцца асобныя ініцыятывы ў новую хвалю беларусізацыі?

У дыскусіі бяруць удзел:

Тацяна Цуканава, філёляг, дзякуючы ініцыятыве і працы якой ужо да Калядаў дзеці змогуць у пляншэтах і смартфонах фірмы Apple чытаць і слухаць казкі па-беларуску;

Павал Белавус, журналіст, дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт-сядзіба».

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.


  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG