Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вадзіма Цярлецкага пакаралі 3 суткамі арышту


Вадзім Цярлецкі

Вадзім Цярлецкі

Судзьдзя Кастрычніцкага суду сталіцы Максім Лапко прызнаў актывіста апазыцыі з Горадні Вадзіма Цярлецкага вінаватым у лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.

Пасьля абвяшчэньня выраку Вадзім заявіў Свабодзе, што і не чакаў іншага рашэньня, але лічыць сябе невінаватым і будзе абскарджваць прысуд.

Судзьдзя не пусьціў на паседжаньне журналістаў, праваабаронцаў і сваякоў.

Цярлецкага затрымалі 12 лістапада на менскім чыгуначным вакзале, ён прыяжджаў, каб вырашыць некаторыя пытаньні, зьвязаныя з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам, якому ён шмат дапамагае.

Пасьля затрыманьня Цярлецкі адбыў ноч у менскай турме ў завулку Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG